be
pdf

Імёны свабоды

Арлоў Уладзімер

Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя. Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя й апублікаваныя ўпершыню. Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман. Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых. Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці. Гэта вянок нашай свабоды. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе
  • Дата выхаду: 2020
  • Рэдактар: Гарэлік Кацярына, Макавік Аляксандра
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
  • Памеры: 826 с.
  • ISBN: 978-0-929849-83-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Палітыка, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Copyright: © 2021 by Уладзімер Арлоў, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзэнты: Алег Гардзіенка; Уладзімер Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук; Захар Шыбека, доктар гістарычных навук, прафэсар
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org