be
pdf

Беларусы ў свеце 4 (227) 2021

Інфармацыйны бюлетэнь

Прэмію “Світ Пограниччя” спадар Павел атрымаў “за непераўзыдзеныя пераклады на беларускую мову і папулярызацыю сучаснай літаратуры суседніх з Беларуссю народаў”. Са слоў самога перакладчыка, ніякіх адмысловых намаганняў, каб атрымаць прэмію, ён не рабіў, узнагарода сталася для яго поўным сюрпрызам. Нават пра тое, што цяпер ён лаўрэат “Світу Пограниччя”, Павел Ляхновіч даведаўся ад польскага калегі Войцеха Пэсткі, кнігу якога “Да сустрэчы ў пекле” таксама пераклаў быў на беларускую мову. Міжнародная літаратурна­мастацкая прэмія “Світ Пограниччя” была заснавана ва Украіне ў 2015 годзе. Ад 2018 года заснавальнікамі прэміі выступаюць Міжнародная літаратурна­мастацкая акадэмія Украіны і грамадская арганізацыя “Чумацький віз”. Прэміяй адзначаюць украінскіх і замежных пісьменнікаў, навукоўцаў, перакладчыкаў, мастакоў і людзей, якія спрыяюць развіццю нацыянальных мастацтваў і ўзаемнаму абмену культурнымі каштоўнасцямі, робячы іх агульначалавечым здабыткам. Усяго на перакладчыцкім рахунку Паўла Ляхновіча дзясяткі твораў. Ён пераклаў на рускую мову ўвесь цыкл раманаў Людмілы Рублеўскай аб прыгодах Пранціша Вырвіча, з польскай на беларускую – 70 апавяданняў празаіка Збігнева Уладзімежа Фрончка, кнігу Альдона Дзенцёла “На літаратурнай Любельшчыне”, раман “З Богам у Расеі” Вальтара Цішка ды іншыя творы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-04
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org