be
pdf

Каталіцкі веснік 4 (121) 2021

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Разам з Вамі мы дасягнулі дзесяцігадовага ўзросту газеты “Каталіцкі Веснік”. Я свята перакананы, што гэта стала магчымым выключна праз магутнае заступніцтва Маці Божай і натхненне Духа Святога, Які вее там, дзе хоча. Гэта Ён аўтар тых вашых пабожных думак і ідэй, якія выліліся ў дасланыя нам тэксты вашых лістоў і мэйлаў. Гэта Ён ведае глыбіню нашых сэрцаў і запальвае агеньчык праўды там, дзе цемра імкнецца збудаваць сваё валадарства. Выхад газеты і праца сайта Catholicnews.by былі б немагчымымі, калі б не ваша падпіска і ахвяраванні, якія вы дасылаеце ў рэдакцыю. Гэта кожны ваш цяжка запрацаваны рублік, якім шчодра дзеліцеся, утрымлівае рэдакцыю і фінансуе ўсе выдаткі, каб мы маглі абвяшчаць Божае слова людзям. Сучасны свет перапоўнены страшнымі і сумнымі навінамі. Мы ўсе свядома ці падсвядома імкнёмся пачуць тое, што добрае, што нясе супакой у сэрца і загойвае душэўныя раны. Як рэдактар я горача жадаю, каб Добрая Вестка – Евангелле – знайшло сваё месца ў кожнай вашай сям’і, у кожным вашым доме. За дзесяць гадоў творчых пошукаў у газеце змяніліся многія рубрыкі, адышлі былыя супрацоўнікі і з’явіліся новыя. Мы вельмі жадаем адпавядаць духоўным патрэбам сучаснага чытача, таму разлічваем на вашу чытацкую падтрымку і дапамогу. Якія рубрыкі вы хацелі б бачыць у Весніку? Чаго не хапае ў нашай газеце?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-04
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Copyright: © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org