be
pdf

Народная воля 34 (4594) 2021

9 мая споўніцца восем месяцаў, як знаходзіцца за кратамі юрыст Максім Знак, які ўваходзіў у штаб прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Віктара Бабарыкі. Бацька Максіма, Аляксандр Знак, кажа, што сын аптымізму ў няволі не губляе. За той час, што адвакат знаходзіцца за кратамі, ён напісаў больш за 90 апавяданняў, дзясяткі вершаў і песень, больш за 3 тысячы лістоў і прачытаў больш за 150 кніг. А вось што распавёў пра Максіма Знака грамадскі актывіст Алег Корбан, які ў сталічным СІЗА на Валадарскага быў з ім у адной камеры. – Было гэта ў той час, калі мяне кінулі ў адну з самых горшых камер ізалятара, якая знаходзіцца ў канцы глухога склепа (гэтую частку корпуса называюць «Шанхаем»). Сцены гэтай маленькай камеры пакрыты грыбком і цвіллю. Праз тыдзень знаходжання там пачынаецца кашаль, чырванее і хрыпіць горла. Пастаянныя наведвальнікі камеры – спрытныя мышы і пацукі. Праход катастрафічна вузкі (усяго 75 сантыметраў), месцаў, каб хадзіць ці рабіць фізічныя практыкаванні, няма. А за дзвярыма «хаты» – дзяжурны пост, што дазваляе наглядчыкам няспынна кантраляваць зняволеных. Напрыклад, каб у перыяд з 6.00 да 22.00 ніхто не прылёг адпачыць. На шчасце, у нашай камеры быў юрыст, які ўжо не раз пісаў звароты і просьбы аб паляпшэнні ўмоў утрымання, трымаў галадоўку, змяшчаўся на чацвёра сутак у карцар. Але гэта не зламала яго дух, ён не стаў чакаць, калі адміністрацыя СІЗА нарэшце праявіць клопат і чалавечнасць, таму пісаў новыя і новыя звароты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-05-07
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org