be
epub

Сага пра школу музыкі

Несцярэнка Юры
Апавяданне

Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У свят­ле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая зала сталічнай філармоніі ўважліва чакала. Зорка скандынаўскага фры-джазу раптам напружыўся, згарбаціўся, прысеў і, рэзка выпрастаўшыся, выдаў першы гук. Гэта не была музычная нота. Гэта быў сіп з пераходам у віск. Потым сіпатыя гукі пасыпаліся бязглуздымі, неўпарадкаванымі плынямі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org