- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Ну, Юльяна, пачакай ты ў мяне, чарцяня малое! – бабця Верка ўжо зусім задыхалася, прысела на выкарчаваную вярбу і апусціла дубец. Хударлявая дзяўчынка, гадоў шасці, з мурзатым тварам і пазбіванымі каленькамі, насцярожана вызірнула з хмызняку. І нават не хавае гарэзнай шчарбатай усмешкі. Бабцю можна не баяцца – зусім старая, не дагоніць, не тое, што дзед з крапівой – той дужа спрытны і на пад’ём лёгкі. (фрагмент)