be
pdf

Паходня 3 (15)

грамадска-палітычная газета

Як у Машчаніцы чакалі Аляксандра Лукашэнка Недзе ў пачатку красавіка па весцы В.Машчаніца пранеслася чутка: „На гадавіну Чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка да нас завітае Прэзідэнт”. Людзі ўзрадавалісь, нарэшце яны змогуць данесці да ўсенародна абранага праўду аб сваім даволі цяжкім жыцці, вядомаж, чыноўнікі праўду народнаму заступніку не кажуць.У выніку Прэзідэнт у Машчаніцу так і не завітаў, затое чыноўнікаў закароткі прамежак часу перавярнулася процьма. Ведаюць усе, калі што, Прэзідэнт па галоўцы не пагладзіць, трэба наводзіць”паказуху". Мясцовыя начальнікі аж вылузваліся са скуры, каб Машчаніца перад прыездам любімага кіраўніка блішчэла, як у ката адзін значны орган.Дзесяткі працаўнікоў “Новай Друці”, камунгаса, прадпрыемстваў раёна, дзяцей са школы і спецшколы кінулі на навядзенне парадка. Галоўны санітарны ўрач раёна выдаў каля сотні прадпісанняў аб добраўпарадкаванні па шляху мяркуемага праезду Прэзідэнта. Па меркаванні спадара Жаўрыда, жыхары Машчаніцы так добра жывуць, што не павінны садзіць гародніну перад домам, ім патрэбна вырошчваць кветкі (нават тым, у каго зямельны надзел за некалькі кіламетраў), ды і сараі для жывёлы псуюць увесь пейзаж, нечага яе трымаць, усё можна купіць у магазіне. Ён, магчыма, крыху пераблытаў свой заробак з заробкам альбо пенсіяй вяскоўца. Даходзіла да абсурду, прадпісанні былі выдадзены ветэранам вайны, інвалідам 1й групы, якія не ў стане самі сябе абслугоўваць і замест таго каб дапамагчы, іх пужалі вялікімі штрафамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2007-05
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org