be
pdf

Наша слова 7 (1522) 2021

Падсумоўваючы вынікі 2020 года, у набліжэнні Дня роднай мовы сябры Нясвіжскай раённай арганізацыі ўзнагародзілі шанавальным лістом супрацоўніцу раённай газеты "Нясвіжскія навіны" Вольгу Кандрукевіч (на фотаздымку злева). Гэта той прыемны выпадак, калі ёсць за што ганараваць і шчыра дзякаваць. Спадарыня Вольга піша нязменна па-беларуску. Родная мова надае яе нататкам, нарысам і рэпартажам шчырасці гаворкі, пераканальнасці зместу, пачуццёвага выяўлення, мясцовага каларыту: як-ніяк, а раёнка - гэта газета найперш пра сваё, блізкае, местачкова-вясковае - пра перадавога камбайнера, 100-гадовы юбілей вясковай доўгажыхаркі, ганаровых землякоў, народныя калектывы. У 2020 годзе спадарыня Вольга з ахвотай узялася за ажыццяўленне новага газетнага праекта "Дзіцячая старонка" - выключна беларускамоўнага і, як усім відавочна, вельмі надзённага. Кожны яе выпуск пачынаецца ўступным словам вядоўцы да маленькіх чытачоў і іх бацькоў, парадамі і падказкамі. Знаходзіцца на газетнай старонцы месца вершам вядомых беларускіх паэтаў, народным прыказкам, прымаўкам, загадкам і лічылкам, пацешкам і забаўлянкам, рэбусам і шматлікім іншым заданням на веды, досціп і кемлівасць. Хоць старонка багата ілюстраваная, каляровая, але і маленькім карыстальнікам ёсць месца для ўласных размалёвак, падбору колераў па адпаведнасці і густу. - Падрыхтаваць такую старонку значна цяжэй, чым напісаць прывычны артыкул, кажа спадарыня Вольга.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-02-17
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org