be
epub

Прагулка па дачнай мясцовасці

Падбярэзскі Зміцер
Апавяданне

Да невялікага будынка лабараторыі, які схаваўся ў зеляніне дрэў, пад’ехала белага колеру машына. З яе выйшлі тры сталага ўзросту чалавекі. — У нас яшчэ хвілін з восем, — сказаў Віктар Эдуардавіч Скоркін, дырэктар акадэмічнага інстытута электроннай тэхнікі. Ён безнадзейна зірнуў на неба. Сонца бязлітасна паласкала промнямі зямлю, і нішто не прадказвала хуткай змены надвор’я. Скоркін цяжка ўздыхнуў і насоўкай выцер спацелую патыліцу, на якой з-пад рэдкіх валасоў выглядваў грубы шрам. — Раней за прызначаны час усё роўна не пачнуць. — Дэкан гістарычнага факультэта універсітэта Рыгор Антонавіч Мазурчык кіўнуў у бок вялікіх ваенных машын, вакол якіх завіхаліся людзі ў вайсковым. — Электрастанцыі яшчэ не гатовыя. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Зміцер Падбярэзскі, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Падбярэзскі Зміцер, Апавяданні, аповесці, раман, Мінск: БТН-Информ, 2000. — 414 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org