be
epub

Інтэрв’ю для рэдакцыйнага кошыка

Падбярэзскі Зміцер
Аповесць

Я не люблю панядзелкаў. I ў сваёй нелюбовi зусiм не арыгiнальны. Таму што шмат знойдзецца людзей, для якiх панядзелак — не проста першы дзень тыдня, а нешта значна больш iстотнае. Як пачатак нейкай вельмi маркотнай i цяжкай працы, якая не абяцае ні хуткага плёну, нi радасцi. I ты мусiш брацца за працу, хоць увесь час памятаеш мноства прыслоўяў i прымхаў, у якiх нядобрым словам згадваюцца панядзелкi. Але куды больш за панядзелкi я не люблю пятнiцу — дзень, калi так i хочацца злiняць з рэдакцыi раней, падоўжыць тыя нячастыя гадзiны, калi галава не балiць пра ненапiсанае, нязверанае, нявысветленае. Сапраўдныя ж выхадныя днi, цалкам вольныя ад рэдакцыйных клопатаў, здараюцца рэдка. Што тут скажаш — газета! Тут увесь час адчуваеш сябе як на нейкiм важным пастарунку, дзе нельга нi спяваць, нi чытаць, нi курыць, нi нават збегаць па патрэбе "да ветру". А тым больш нашая газета — рэспублiканскi партыйны орган! Тут, як любiць паўтараць мой непасрэдны шэф, адказнасць за друкаванае слова асаблiвая, бо напiсанае — гэта не толькi пазiцыя газеты, а прамы працяг iдэалагiчнай лiнii партыi. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Зміцер Падбярэзскі, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Падбярэзскі Зміцер, Апавяданні, аповесці, раман, Мінск: БТН-Информ, 2000. — 414 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org