be
epub

Саксафон Чынгісхана, альбо „хворыя” грошы

Падбярэзскі Зміцер
Раман

Усю ноч па падаконнiку барабанiў дождж. Гэта быў першы веснавы дождж, якi змываў бруд, што пакiнула па сабе зiма, i шырокiя патокi вады бруiлiся па асфальце, несучы пясок, галлё, паперы, ачышчаючы зямлю i рыхтуючы яе да сустрэчы цёплых сонечных дзён. Слухаючы начную музыку вясны, я спачатку сядзеў нерухома, атрымлiваючы асалоду ад аднаго гэтага настойлiвага i толькi знешне аднастайнага яе пошчаку. Мне здавалася, што там, за шыбамi, каторую гадзiну iграе нейкi адмысловы барабаншчык i вядзе сваю партыю беспамылкова, цалкам аддаючыся Яго вялiкасцi рытму — той аснове, на якой i нараджаецца музыка. Ягоныя палачкi з надзвычайнай хуткасцю малацiлi па шкле, па падаконнiку, але я адчуваў у гэтым апантаным пошчаку не хаос, бязладдзе, а дакладнасць, выверанасць, звышнатуральныя свабоду i гармонiю, якiмi пазначана iгра толькi сапраўдных музыкантаў — вiртуозаў не па адукацыi цi вывучцы, а па стылi жыцця ў мастацтве. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Зміцер Падбярэзскі, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Падбярэзскі Зміцер, Апавяданні, аповесці, раман, Мінск: БТН-Информ, 2000. — 414 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org