be
pdf

Беларусы ў свеце 1 (224) 2021

Інфармацыйны бюлетэнь

26 студзеня ў Кіеве ўручылі штогадовую ўкраінска­беларускую літаратурную прэмію “Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Павел Севярынец. Прадстаўнікі Саюза наведалі сям'ю Севярынцаў і павіншавалі яго жонку Вольгу. Памятную статуэтку і дыплом атрымае ў Кіеве сяброўка Паўла, грамадская дзяячка Алена Талстая. Ад украінскага боку лаўрэатам прэміі стаў палтаўскі празаік, фатограф, ветэран АТА Віталі Запека. У гэты самы дзень старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч уручылі памятны дыплом мінулагодняму лаўрэату прэміі Жызнеўскага, акадэміку Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму, які не змог наведаць Кіеў у сувязі з эпідэміяй каронавірусу. Павел Севярынец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах ізаклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму было прад'яўлена абавінавачванне. 24 снежня 2020 года стала вядома, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы – да 20 лютага 2021 года.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org