be
epub

Сказ пра аднавокую казу Цылю

Казько Віктар

Пасьля публікацыі рамана “Бунт незапатрабаванага праху” ў гвалтоўна забраным часопісе “Полымя” да мяне нечакана пачалі прыходзіць лісты ад калегаў-пісьменьнікаў. Адзін з іх ад Ніла Сымонавіча Гілевіча: а чаму б Вам, Віктар Апанасавіч, не напісаць Сказ пра аднавокую казу Цылю? У рамане ад гэтай казы ня мелася нават і рожак — толькі імя. Але прапанова Ніла Сымонавіча легла на душу. А чаму б і сапраўды не? Сёньня дасылаю Сказ “Дзеяслову”, бо надзеі давесьці яго да беларускага чытача ў даўно ўжо за­планаванай выдавецтвам “Мастацкая літаратура” кніжцы няма. У выданьні яе, рамана і аповесьцяў, якія ў свой час былі надрукаваныя ў тым жа часопісе “Полымя” ў Менску, у часопісе “Дружбанародов” у Маскве, былі прыязна адзначаныя расейскай і беларускай крытыкай, адмоўлена. Са зьдзеклівай прапановай зьвярнуцца да спонсараў, папрасіць на пражыцьцё матэрыяльнай дапамогі: “похристорадничать” — пажабракаваць. На што мне сёньня застаецца толькі сказаць: адлучыць ад прафесіі, калі яна ўжо адбылася, па­збавіць голасу таго, хто з ім народжаны, нават вельмі маленькага, але па прыродзе сваёй чалавека — непадуладна нават Богу, нават перад пагрозай і тварам самой сьмерці. Бо як моўлена ня намі: яна ўсё ж круціцца і будзе круціцца. Тым больш у год свавольніцы і перасьмешніцы казы. Бо я і сам ад казы, ад казы, а не ад малпы, як некаторыя. (Ад Аўтара)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Дата выхаду: 2003
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Віктар Казько, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Сказ пра аднавокую казу Цылю; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4/2003; с. 4-12
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org