be
epub

Забойства на вуліцы з прысадамі

Захаранка Мікола
Любоўна-крымінальная фантасмагорыя

Вулка была пабудаваная яшчэ за царом Гарохам. Вулка — гэта ня хаты з прыбудовамі, не агароджы перад гэтымі хатамі, нават не шчарбаты брук на ёй. Не, яна была сама па сабе: вулка дый вулка! Гэта была адметная зьява чалавечай культуры, бо стваралася не чалавечым розумам, не людскімі рукамі і не сьвядомай людскою працаю. Рабілася Вулка чалавечымі нагамі. Зрэшты, наконт сьвядомасьці — пытаньне спрэчнае: па якой патрэбе — разумнай ці дурной — ішоў чалавек, Вулцы было “да ліхтара”. Галоўнае — ён ішоў, а яна расла: шырылася і доўжылася! Вандроўкі людзей туды-сюды былі Вулцы да ліхтара і ў літаральным сэнсе, бо ў рэшце-рэшт яна з Вулкі зрабілася Вуліцай, і пасярод яе людзі паставілі той самы Ліхтар. Аднойчы ліпеньскай ноччу на гэтай Вуліцы, пад гэтым самым Ліхтаром адбылося страшнае здарэньне. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2002 by Мікола Захаранка, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Захаранка Мікола, Забойства на вуліцы з прысадамі. Любоўна-крымінальная фантасмагорыя; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 77-84
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org