be

Словы каханьня, словы любові...

Муштэнка Леанід
(катрэны і не толькі)

Леанід Муштэнка — паэт неардынарны. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі - прырода і каханьне, паводзіны чалавека ў грамадстве, псіхалагічныя партрэты і сяброўства... Але найболыд ён вядомы як аўтар занепакоенай лірыкі, якая можа падацца некаму ў нейкім сэнсе і жорсткай, «не прычасанай», але так ужо створаны чалавек, створаны яго ўзаемаадносіны з акаляючым светам і Сусьветам, што ён не можа спакойна глядзець на несправядлівасць і грубасць, чванства і пыху тых, з кім сутыкаецца ў жыцці. I таму ён звярнуўся да кароткіх формаў вершаскладаньня - катрэнаў. У іх, як ён лічыць, яму найболын удаецца выказаць свае думкі і развагі, незадаволенасць ці папрок. Таму ў радках яго і сарказм, і гумар, і асуджэньне, і боль за лёс роднага краю. Ён не імкнецца выказваць думкі класічнай, «правільнай» мовай, а змешвае яе з элементамі ці то «трасянкі», ці «народнасьці», ці самім прыдуманым словам. Яа адным дыханьні зборнічак не прачытаеш, бо прыходзіцца спатыкацца на нейкім нечаканым выразе, думцы, - яшчэ і яшчэ раз перачытаць і зразумець, а што ж хацеў сказаць аўтар, на што скіраваў сваю і нашую ўвагу. А, прачытаўшы і асэнсаваўшы, задумаемся над тым, дзе і чаго мы праходзім міма тых падзеяў і фактаў, якія павінны хваляваць і непакоіць кожнага чалавека, грамадзяніна сваёй Радзімы. Таму чытаем, асэнсоўваем і задумваемся... (Анатоль Бароўскі, З любоўю і неспакоем)

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Гомель
  • Рэдактар: Бароўскі Анатоль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1805
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org