be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 08 (332) 2020

Ежемесячная газета Гродненской епархии

У Нядзелю 17-ю ў евангельскім чытанні (Мф. ХV, 21-28) даецца ўзор надзеі і веры ў міласэрнага і ўсемагутнага Госпада, яўлены не кім-небудзь з сыноў Ізраілевых, але язычніцай – жанчынай-хананеянкай, якая неадступна ішла за Хрыстом, слёзна просячы ацаліць яе дачку, якую бязлітасна апаноўвалі дэманы. Слава аб Вялікім Прароку і Цудатворцу, якім быў Хрыстос, распаўсюджвалася і за межамі зямлі Іудзейскай. Чутка пра Яго міласэрнасць і ўсемагутнасць дайшла да няшчаснай хананеянкі. І як толькі Хрыстос увайшоў “у краіны Тырскія і Сідонскія”, жанчына накіравалася да Яго, верачы, што толькі Ён можа ацаліць яе пакутную дачку. Але Хрыстос маўчаў, а калі вучні звярнулі ўвагу на яе настойлівыя просьбы, паследавала адмова іх Настаўніка. Замоўкла хананеянка? Не: моцная была яе надзея, настолькі цвёрдая вера, што не магла іх аслабіць адмова Збавіцеля. Наадварот, яна ўсё больш і больш умацоўвалася ў веры. Вялікае было цярпенне хананеянкі, якое падтрымлівала і акрыляла яе веру. Адзіная надзея, і раптам – спачатку маўчанне, а затым адмова. Гэта было выпрабаванне яе змірэння. Яна не па праву звярнулася па дапамогу да Збавіцеля, бо Ён “пасланы толькі да загінулых авечак дома Ізраілева”. І зноў адмова: “Нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам”. Не, яна не абразілася і прыняла гэта як належнае, сказаўшы: “Так, Госпадзі! Але і сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іх”, – і тым самым паднялася на новую, найвышэйшую ступень змірэння.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2020 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org