be

Кантакты і дыялогі 11/2001

штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 1996—2002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два нумары выдання выйшлі на англійскай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў Адам Мальдзіс. У 1998 годзе ў склад рэдкалегіі ўваходзілі Эдуард Дубянецкі, Уладзімір Конан, Ніна Іванова, Адам Мальдзіс, Генадзь Цыхун, Захар Шыбека. Меў рубрыкі «Даследаванні, артыкулы», «Прысутнасць беларускай культуры ў свеце», «Беларускае замежжа», «Беларусь вачыма зарубежных вучоных», «Беларусы ў свеце», «Страты і іх вяртанне», «Беларускае таварыства дружбы ў дзеянні», «Хроніка беларусазнаўчага жыцця», «Надрукавана пра кантакты ў Беларусі і ў свеце» і інш. Часопіс публікаваў пераважна аналітычныя артыкулы беларускіх і замежных вучоных, прысвечаныя пытанням міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін, грамадска-культурнаму ўзаемадзеянню Беларусі з іншымі краінамі, паведамленні пра міжнародныя навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, кангрэсы, сімпозіумы, семінары, пра дзейнасць беларускіх арганізацый у замежжы, новыя выданні кніг, публікацыі ў перыядычным друку і іншае. (Wikipedia)

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001-11
  • Рэдактар: Мальдзіс Адам
  • Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Copyright: © 2001 by Кантакты і дыялогі
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1385
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org