be
epub

„Бедны Генрык!”

Дзядзенка Зміцер
Апавяданне

За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха шаргацела па мармуры ды часам дзіўна парыпвала. Валачыць за сабой цмокаву галаву было нялёгка: фрэйліна бачыла, як напяліся жылы на шыі рыцара і пачырванеў ад напругі ягоны твар. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Дзядзенка Зміцер
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне. Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org