be
pdf

Народная Воля 72 (4530) 2020

Забаронены плод, як вядома, самы салодкі. Мастацкі фільм «Купала», які меўся выйсці на экраны яшчэ летась, як выглядае, трапіў у разрад забароненых. Прэм’ера, анансаваная на БТ, адкладалася то ў сувязі з пагаршэннем беларуска-расійскіх адносін, то з прычыны меркаванага ўдзелу ў еўрапейскіх кінафестывалях, то чакалася «дабро» ад самага вялікага ў краіне начальніка, які нібыта паглядзеў «Купалу» ў вельмі вузкім коле з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Урэшце ці не самая разрэкламаваная і ад таго надзвычай чаканая стужка з мантажных студый «Беларусьфільма» ў кінатэатры так і не трапіла. А тут пачаліся прэзідэнцкія выбары – стала не да кінапрэм’ер. І насамрэч, калі ўсю Беларусь ужо месяц пасля выбараў літаральна ліхаманіць, калі краіна імкліва скочваецца ў цемрашальскае сярэднявечча, якое можа быць кіно, пра якога Купалу? Аказваецца – можа. Тыдзень таму фільм «Купала» хтосьці выклаў у інтэрнэт, яго імкліва пашыраюць тэлеграм-каналы і, нягледзечы на зразумелыя тлумачэнні рэжысёра-пастаноўшчыка Уладзіміра Янкоўскага пра незавершанасць пірацкай версіі, яго ўжо паглядзелі дзясяткі тысяч чалавек. Прызнацца, я доўга трымаўся. А потым усё ж цікавасць перамагла. Думаю: зірну краем вока. А то рознае кажуць – і пра патрачаны на здымкі мільён долараў, і пра запрошанага на галоўную ролю замежнага артыста, і пра акцёраў-купалаўцаў, якім звыклым чынам дасталіся толькі эпізоды… Кажуць, што і масла хлебам мажуць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-11
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org