be
epub

Дзень апошняга яблыка

Гізун Алесь
Апавяданне

Пакуль не мінаў той дзень, Мірак пачуваўся збольшага шчаслівым чалавекам. Дарма што звонку Міракава жыццё выглядала не надта прывабна, ён жыў у злагадзе з сабою, бо меў галоўнае – час. Тое, што бальшыня няспынна й няўхільна губляла, марнуючы дарогаю жыцця, хіба зрэдку ды гэтак жа марна наракаючы на змушаныя акалічнасці. Мірак вызнаваў, што не існуе настальгіі па месцы, ёсць толькі настальгія па часе. І нават калі, здаецца, мы тужым па нейкім горадзе, краіне або ўзбярэжжы – насамрэч мы тужым па тым часе й па тым стане, у якіх знаходзіліся. І часцяком, калі нам шчасціць вярнуцца ў той самы край, мы раптам не пазнаем яго, знаходзім яго іншым, нібы бачым яго зусім іншымі вачыма. Не такім, якім захавала яго наша памяць. Знаёмае, любае месца ўжо не дае нам ранейшых адчуванняў й не жывіць звязаных з імі надзеяў. Бо заўжды можна вярнуцца на старое месца. Але ніколі нельга патрапіць у былы час і ў былыя станы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2020
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 Алесь Гізун, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гізун Алесь, Дзень апошняга яблыка. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 134-137
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org