be
pdf

Наша слова 14 (1477) 2020

Літаратурны клуб “Святліца” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Агат" г. Магілёва правёў сустрэчу, прысвечаную Міжнароднаму дню паэзіі, якая прайшла ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў вузкім коле сяброў клуба. Папярэдне планаваўся ўдзел паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна, аднак у сувязі з пандэміяй каранавіруса іх прыезд перанесены. А заняткі ніхто не адмяняў. Сусветны дзень паэзіі штогод адзначаецца 21 сакавіка. Ён быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе на 30-й генеральнай канферэнцыі ў Парыжы. Асноўныя яго мэты - даць магчымасць быць пачутымі тым мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і падтрымаць моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага самавыяўлення. Паэзія аб'ядноўвае людзей усяго свету, дапамагае ім зразумець адзін аднаго. Святкаванне гэтага дня для літаратурнага клуба "Святліца" стала традыцыяй. І не выпадкова, бо менавіта 21 сакавіка 2012 года было прынята рашэнне аб яго стварэнні. Гутарку аб паэзіі вяла Тамара Пятроўна Аўсяннікава, кіраўнік літаратурнага клуба. У першай частцы сустрэчы гаварылі аб роднай мове. Цікава было ўзгадаць, што слоўнік літаратурнай мовы налічвае прыкладна 250000 - 500000 слоў, у дыялектнай мове - каля 1,5 - 2 мільёнаў слоў; што беларуская мова мае тры алфавіты, і што назвы станцый метро ў Менску напісаны не па-англійску, а беларускай лацінкай, якую Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў у 2007 годзе для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2020-04-01
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org