be
pdf

Народная Воля 9 (4467) 2020

Сацыяльныя сеткі гудуць, як пчолы ў вуллі. Эмоцыі зашкальваюць. Выбарам – ігнор! Не хадзіць! Не галасаваць! Не заклікаць! Не вылучацца! Інакш вы падтрымаеце і ўзмоцніце існуючы рэжым. З якіх шчылін павылазіла столькі ігноршчыкаў і пафігістаў? Яны не выказваюць ніякіх канкрэтных прапаноў адносна стратэгіі і тактыкі палітычнай барацьбы, а толькі паліваюць брудам тых, хто дзейнічае і хоча змяніць сітуацыю да лепшага. Ім адказваюць актывісты-практыкі: “Вам, панове, не ўгодзіш. Перш папракалі, што апазіцыя не здольная аб’яднацца. А як аб’ядналася, то яшчэ мацней загаласілі”. Масцітыя палітолагі не адстаюць. Маўляў, калі не дапускаеце магчымасці перамогі, то навошта плот гарадзіць? Я думаю інакш. У нашых умовах, калі балем правіць “моцная рука” і вайсковая сіла, калі на кожным участку па трое дзяжурных міліцыянераў і трывожная кнопка, калі ідуць несправядлівыя суды і прызначаюцца непамерныя штрафы, вылучацца кандыдатам на вышэйшую пасаду – гэта подзвіг. Гэта дэманстрацыя рашучасці плыць супраць цячэння (па цячэнні – куды лягчэй), гэта праява асабістай мужнасці, гэта, урэшце, прыкмета грамадзянскай адказнасці. Калі не я, то хто? Пры гэтым усе добра ўсведамляюць, што выбарамі мала дзе перамагалі самадураў. Азы паліталогіі! Дык пры якую “перамогу” разважаюць нашы ідэалісты і тэарэтыкі? Аляксандр Фядута, які першы памахаў шабелькай, прайшоўся па Вользе Кавальковай, адзінай жанчыне сярод чатырох прэтэндэнтаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-01-31
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org