be

Беларускі Праваслаўны каляндар 2013

Выходзіць у свет 20-е штогадовае выданне «Беларускага Праваслаўнага Календара». За гэтыя гады Каляндар стаў няхай невялікай, але неад’емнай часткай беларускай царкоўнай традыцыі. Матэрыялы, размешчаныя на старонках Календара, якраз і прысвячаюцца асвятленню розных граней нашай духоўна-рэлігійнай традыцыі. Гэта — гісторыя Царквы, ушанаванне святых і святыняў зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы, праваслаўнае асветніцтва, біблейскія і літургічныя пераклады, набожныя народныя звычаі, рэлігійныя матывы ў мастацтве і інш. Каляндар засведчыў тое, што працэс узаемапранікнення беларускай мовы ў царкоўнае жыццё, з аднаго боку, а хрысціянскіх каштоўнасцей праз мову ў сферу культуры і адукацыі, з другога боку, — гэта заканамерны і стваральны працэс у сучасным жыцці Царквы. Ён спрыяе збліжэнню рэлігійнага і нацыянальнага, багаслоўскага і навуковага, духоўнага і культурнага, а ў выніку пакліканы садзейнічаць умацаванню еднасці народа на грунце сваёй тысячагадовай духоўнай традыцыі. Сёлетні выпуск Календара прысвечаны 220-годдзю заснавання Мінскай епархіі, якая цяпер з’яўляецца самай вялікай па колькасці прыходаў, храмаў і манастыроў. Ранняму перыяду храмабудавання ў горадзе Мінску прысвечаны артыкул, змешчаны ў дадатку Календара. Важным для сучаснай беларускай свядомасці тэмам прысвечаны артыкулы «Духоўныя матывы ў беларускай літаратуры» і «Беларускі абрад «Свяча».

Каталёг: Каталёг БГТ
Пэрыёдыка: Беларускі Праваслаўны каляндар
Выдаўцы і выдавецтвы: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
  • Памеры: 144 с.: іл.
  • ISBN: 978-985-6594-44-4
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2012 by Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, В. I. Сенчанка - мастацкае афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4701
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org