be

Мая зямля. My land

Трыгубовіч Валянціна - укладальнік і аўтар уступнага артыкула
Жывапіс беларускіх мастакоў. Paintings of Belarusan Artists

Альбом складзены са слайдаў, што сабраліся за шмат гадоў у рэдакцыі часопіса “Мастацтва”. I гэта вельмі добрае вырашэнне, бо публікацыі перыядычнага выдання, як правіла, утрымліваюць інфармацыю пра самае цікавае, самае істотнае, самае актуальнае ў штодзённым мастацкім жыцці. Такім чынам, альбом — своеасаблівы вынік працы аддзела выяўленчага мастацтва, даніна юбілеям, выставам, творчым эксперыментам. “Мая зямля” — зямля кожнага беларускага мастака, незалежна ад таго, дзе ён жыве (на сваёй этнічнай радзіме ці ў замежжы), яна лашчыць душу, але і раніць сэрца сваім сённяшнім станам, патрабуе выяўлення пачуццяў. Таму альбом, як і падобныя да яго выданні, асабліва патрэбны цяпер, калі крызіс у эканоміцы і грамадстве спараджае занядбанне мовы, культуры, гісторыі, адвечных нацыянальных традыцый і святынь. (фрагмент)

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Більдзюкевіч Галіна, Бутэвіч Таіса
  • Перакладчык: Петрашкевіч Ніна
  • ISBN: 985-6256-02-Ч
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 1996 by часрпіс Мастацтва, НВКФ Сімон
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4672, EEDC — 2530
  • Дадатковая даведка: Прадмова Юрася Карачуна. Даведачныя тэксты Валянціны Трыгубовіч і Анатоля Смольскага. У альбоме выкарыстаны рэпрадукцыі з твораў, якія друкаваліся ў розныя гады на старонках часопіса “Мастацгва” (да 1991 года “Мастацтва Беларусі”). Фатографы — Віктар Сасноўскі, Андрэй Спрынчан. Слайды з’яўляюцца ўласнасцю часопіса “Мастацтва”. Творчы калекыгў выказвае пгчырую падзяку за спрыянне ў падрыхтоўцы гэтага альбома Людміле Корсакавай — галоўнаму хавальніку скарбаў Беларускага саюза мастакоў, Міколу Паграноўскаму — галоўнаму хавальніку скарбаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Ларысе Салавей — намесніку дырэктара Многафункцыянальнага комплексу “На ростанях”.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org