be

Музей старажытнабеларускай культуры

Шматаў В. Ф., Віннікава М. М., Яніцкая М. М., Лявонава А. К., Ярашэвіч А. А., Варатнікова А. А., Бяляева С. С.

Музей старажытнабеларускай культуры быў створаны рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэміі навук БССР 7 ліпеня 1977 г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (ІМЭФ). Вываз помнікаў старажытнабеларускага мастацтва ў Акадэмію навук пачаўся яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялаў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Даследаванне тэрыторыі рэспублікі ў 1969 г. пачалося з Брэсцкай вобласці, а менавіта на яе тэрыторыі ў храмах захавалася найбольш ікон і скульптур. Незадоўга перад гэтым прайшла кампанія па масавым закрыцці храмаў, у некаторых з іх яшчэ заставаліся без усялякага дагляду творы царкоўнага мастацтва. На гарышчах і званіцах шэрага дзеючых цэркваў захоўваліся абразы і скульптуры з суседніх зачыненых. Першыя абразы былі дастаўлены ў Мінск у канцы 1969 г. з Брэсцкага раёна і са Століна. (Уступ, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Ярашэвіч А. А. - укладальнік
  • Перакладчык: Казека А. І.
  • Выдавец: Беларусь
  • Памеры: 284 с.
  • ISBN: 985-01-0509-7
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура
  • Copyright: © 2004 by Калектыў аўтараў, А. А. Ярашэвіч - укладанне, А. І. Казека - пераклад на англійскую мову, А. Г. Званароў - мастацкае афармленне
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4673
  • Дадатковая даведка: Навуковы савет: А. І. Лакотка, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ; В. Ф. Шматаў, доктар мастацтвазнаўства; Б.А. Лазука, кандыдат мастацтвазнаўства, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры; М. М. Віннікава, кандыдат гістарычных навук.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org