be
pdf

Народная Воля 56 (4411) 2019

У “Народную Волю” ад крыніцы, блізкай да ўладных структур, паступіла сенсацыйная інфармацыя: “Фактычна ёсць дамоўленасць на вышэйшым узроўні аб стварэнні двух эмісійных цэнтраў – у Мінску і ў Маскве. Так што хутка ў нас з’явіцца адзіная з Расіяй валюта”. Мы вырашылі праверыць, наколькі дадзеныя чуткі адпавядаюць рэчаіснасці. Як вядома, дадзенае пытанне востра паўстала пасля леташняй снежаньскай заявы прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева пра гатоўнасць Масквы далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Мядзведзеў тады нагадаў пра Дагавор 1999 года, якім быццам прадугледжваецца стварэнне агульнага беларуска-расійскага эмісійнага цэнтра, а таксама суда і мытні. У студзені гэтага года распараджэннем прэм’ер-міністра сяргея румаса была створана рабочая група па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, такая ж група з’явілася і з расійскага боку. Працуюць эксперты дагэтуль, аднак ніякія падрабязнасці іх працы не агучваюцца. А чуткі розныя ідуць. І не выпадкова “Народная Воля” вырашыла звярнуцца ў афіцыйныя структуры. – Канцэпцыя двух эмісійных цэнтраў была прадметам папярэдніх дыскусій, – пракаментаваў інфармацыю начальнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў – прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусі аляксандр Цімашэнка. – На дадзеным этапе пытанне стварэння адзінага эмісійнага цэнтра не з’яўляецца прадметам абмеркавання.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-07-19
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org