be
pdf

Наша слова 30 (1441) 2019

У нясвіжскім дзіцячым садку "Караблік дзяцінства" запрацаваў міні-музей ткацтва. Гэта азначае, што ў дадатак да беларускамоўнай групы і гуртка "Роднае слоўка" тут з'явіўся яшчэ адзін асяродак выхавання на роднай мове. "НС" разам з сябрамі мясцовай арганізацыі ТБМ шчыра вітае пачынанне і мае намер інфармаваць, як добрая ідэя "працуе"на карысць дзяцей і іх бацькоў, а найперш - роднага слова ды прафесійна натхняее супрацоўнікаў установы. Акуратная, выкладзеная пліткай дарожка вядзе выхаванцаў і гасцей садка да невялічкага доміка, дзе размясціўся музей "Сінявокі лянок". Злева пры дарожцы - льняныя міні-палеткі. Сінявокі даўгунец ужо адцвіў, і зялёныя галоўкі прыветна схіляюцца перад наведвальнікамі музея, гасцінна запрашаючы дакрануцца да матэрыяльнай і духоўнай культуры продкаў. У цэнтры музея, заняўшы сваё пачэснае месца, стаяць кросны - ткацкі станок, тое, без чаго не маглі з'явіцца ручнікі і посцілкі, спадніцы і кашулі, абрусы і коўдры ды іншыя рэчы з ільну. Утульна размясціўшыся на крэселцах, выхаванцы адразу здагадаліся, што размова пойдзе пра ручнікі і фартушкі, бо гэтыя рэчы размяшчаліся на куфры і прыцягвалі іх позіркі яркімі фарбамі вышыванак. Пераканаўшыся, што ўсім гледачам зручна і ўтульна, Станіслава Георгіеўна Вальчык - кіраўнік гуртка "Роднае слоўка" і экскурсавод музея - з вялікай пашанай па чарзе брала ў рукі ручнікі і расказвала пра іх гісторыю. Вёўся аповед пра ролю ручніка ў жыцці чалавека ад яго нараджэння і да апошняга дня.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-07-24
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org