be
pdf

Пропаведзi

Кiшчанка Арцемiй, епiскап Гродзенскi i Ваўкавыскi

Віншую вас, дарагія браты і сёстры, з вялікім і радасным святам - сусветнай радасцю Светлага Хрыстова Уваскрасення! Царква ў сваіх песнапеннях называе гэту падзею - паўстанне з мёртвых Сына Божага і Госпада нашага Іісуса Хрыста - Святам са святаў і Урачыстасцю з урачыстасцяў, якiя сцвярджаюць у нашым жыцці ідэалы дабрыні і святасці, нараджаюць у душы самыя светлыя і высакародныя пачуцці. Пасха - гэта не проста свята. Гэта - сутнасць хрысціянства. Якою свабодай і якою бясстрашнасцю надзяліў Збавіцель хрысціянаў! Якую магутнасць усяляе Ён у душы Сваіх паслядоўнікаў! Мы не сіроты ў гэтым свеце. З намі - Айцец Нябесны! Няхай прыгнятаюць нас штодзённыя клопаты і турботы, няхай пануюць на зямлі хваробы, гора і нястачы, няхай лютуе «князь свету гэтага» - з намі Гасподзь Усемагутны! Няхай пагражаюць нам тысячы смерцяў - з намі Бог, Які ўваскрашае з мёртвых! Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная: яна - сон, яна - успенне, яна - часовая з'ява ў нашым быцці.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва Мiнскай Духоўнай Семiнарыi
  • Месца выхаду: Жыровічы
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Выдавецтва Мiнскай Духоўнай Семiнарыi
  • Памеры: 380 с., 21 см
  • ISBN: 978 - 985 - 7028 - 04 - 7
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org