be
pdf

Наша слова 52 (1099) 2012

20 снежня вядомы баранавіцкі паэт і журналіст Аляксей Белы адзначыў дзень народзінаў. З-пад пяра творцы выйшла пяць паэтычных зборнікаў: "Тридцать второе августа", "Невольничьи песни", "Каляровыя сны", "Боскі вецер правінцыі" і "Кветкі ў стагах". "Неўзабаве павінна ўбачыць свет і шостая кніга яго вершаў", - расказаў Аляксей Белы. Выданне атрымае назву "Прыватны сектар". -Я быў у гарах, я сплаўляўся па горных рэках. Але я яшчэ спадзяюся ўзняцца на Эльбрус і раблю для гэтага адпаведныя захады. Хутка выходзіць мая шостая кніга вершаў. На жаль, апошнім часам мне сумна, што знікае наша мова, што знікае наша нацыянальная культура. Краіна не рухаецца наперад. Вось гэта сумна! Калі ў юнацтве было больш аптымізму, то зараз яго менш. Тым не менш, спадзяванкі на лепшае ёсць. І я спадзяюся, што мы будзем жыць лепш. Я маю на ўвазе краіну ў цэлым. Наш народ. Аляксей Белы - не толькі таленавіты паэт, але і прафесійны журналіст, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама Беларускага ПЭН-цэнтра, які ёсць часткай сусветнай арганізацыі прафесійных пісьменнікаў - Міжна-роднага ПЭН-клуба. Ад 2006 года Аляксей Белы таксама - дырэктар-галоўны рэдактар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "ІнтэксПрэс-Рэгіён". - Момантаў, калі цябе штосьці здзіўляе і ўражвае, з гадамі з'яўляецца ўсё меней. Таму, вядома, у юнацтве пісалася больш, чым цяпер. Дарослы чалавек увесь час заняты нейкімі справамі. Гэтага патрабуе і рытм цяперашняга жыцця. У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі, і мы мусім выко

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2012-12-26
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2012 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org