be
pdf

Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі

Станкевіч Станіслаў

Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэпцыі сур‘ёзна не ўспрымаліся, танулі ў аграмадным моры польскага міцкевічазнаўства. А гэтыя спробы рабілі тыя, хто добра ведаў Беларусь, яе традыцыі і культуру. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. Б. Дыбоўскі закрануў пытанне паходжання А. Міцкевіча ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары нашага вешчуна Адама Міцкевіча», а М. Масоніус – нацыянальнае псіхікі ў творчасці паэта. Крыху пазней Станіслаў Гласка пераканаўча давёў, што прозвішча А. Міцкевіча паходзіць ад беларускага імя Міцька3, а Габрыэль Корбут катэгарычна паставіў пытанне пра неабходнасць вывучэння «беларушчыны» ў творчасці А.Міцкевіча (Замест прадмовы, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Месца выхаду: Вільня-Беласток
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Памеры: 267с.
  • ISBN: 83-60456-21-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2010 by Хаўстовіч Мікола, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3087
  • Дадатковая даведка: Выходзіць пры дапамозе Польскага інстытуту ў Менску
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org