be
pdf

Газета Слонімская 12 (667) 2010

У снежны палон трапіў і слонімскі юнак. Як ужо паведамлялі беларускія СМІ, 3 сакавіка група з шасці беларускіх турыстаў адправілася на лыжах у Хібіны Мурманскай вобласці. У час падарожжа адбыўся сход снежных лавінаў. Пад сне­гам аказаліся чацвёра турыстаў. Тыя, хто выратаваўся, спачатку ўласнымі сіламі спрабавалі знайсці сваіх сяброў. Але гэта ім не ўдалося, таму на дапамогу былі выкліканы расійскія выра­тавальнікі. Але выратаваць беларусаў не ўдалося. Іх адшукалі мёртвы­мі пад снегам. Яўгена Траскеві­ча знайшлі першым на перава­ле Паўночны Тавайок Лавазер­ск а г а раёна Му рма нск а й вобласці. Астатніх — праз паў­тары гадзіны. Усе загінуўшыя былі жыха­рамі Брэ с та. Адзін з і х — 24-гадовы Яўген Траскевіч — меў непасрэднае дачыненне да Слонімшчыны. Яго бабуля жыве ў Дзераўной, адсюль ро­дам і мама. Яўген вельмі час­та прыязджаў да бабулі ў гос­ці, любіў тут з сябрамі бавіць час і адпачываць. Ён праца­ваў у фірме, якая займаецца прамысловым альпінізмам. Быў вопытным турыстам. За­вочна вучыўся на гістарыч­ным факультэце Брэсцкага універсітэта імя А.С. Пушкі­на.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2010-03-17
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Выдавец: УП Газета Слонімская
  • Copyright: © 2010 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org