be
mp3

Мой лён і сон 21.02.2010

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Люты не быў багаты на мерапрыемствы ў гонар Ларысы Геніюш. Як сказаў старшыня аргкамітэту па ўшанаванні памяці легендарнай паэткі з Зэльвы Міхась Скобла, зараз ідзе падрыхтоўчая праца. Рыхтуецца да друку зборнік твораў Ларысы Геніюш ў двух тамах, таксама падрыхтаваныя да друку два тамы эпісталярнай спадчыны паэткі. Ідзе праца над стварэннем мемарыяльнай шыльды, якая будзе ўсталявана ў Празе на тым доме, дзе да вайны жыла Ларыса Геніюш з мужам. Міхась Скобла таксама паведаміў, што падрыхтаваны зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб рэабілітацыі паэткі. Пад ім падпісаліся вядомыя прадстаўнікі культуры і грамадскага жыцця Беларусі. Мяркуе далучыцца да гэтага хадайніцтва і Беларуская праваслаўная царква. (фота www.adradjency.narod.ru)

:
::
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мой лён і сон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-02-21
  • Рэдактар: Аркуш Алесь
  • Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
  • Катэгорыя: Радыёперадачы
  • Copyright: © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org