be
pdf

Ніва 2010/6 (2804)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Жывая гміна Нарва. — Мы ладзім чарговыя сустрэчы перад усім дзеля дзетак і моладзі, каб не забылі яны традыцый сваіх бацькоў і дзядоў, — заявіла дырэктар Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч. VI выпуск праекта „Жыве яшчэ традыцыя”, наладжаны 29 студзеня ў Епархіяльным асяродку праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыцягнуў, нягледзячы на халоднае і ветранае зімовае надвор’е, людзей з навакольных вёсак. Сярод запрошаных гасцей былі святары з прыходаў Нарваўскай гміны, некаторыя радныя і чыноўнікі гмінных устаноў. Аднак галоўнымі героямі мерапрыемства сталі вучні, якія выступілі з сучаснымі і традыцыйнымі калядкамі — важнай часткай зімовага фальклору. Публіку моцна зацікавілі таксама гумарыстычныя сцэнкі і жартоўныя дыялогі вядучых мерапрыемства. — Мы спачатку займаліся ў тэатральным гуртку ў Ласінцы, які вяла інструктар НАК Паўліна Пашко, а тэксты тады пісала нам былая бібліятэкарка з Ласінкі Ала Станько. Цяпер мы самі пішам тэксты, а пасля дапрацоўваем іх разам з Тамарай Юшкевіч, — сказалі Юліта Кананюк з Кавелы і Эвеліна Келбашэўская з Гарадзіска, якія адважна вялі мерапрыемства і выступалі з жартоўнымі сцэнкамі на мясцовай гаворцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-02-07
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org