be
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Запольская Яна, Смалянчук Алесь
У гасьцях у Алеся Смалянчука

Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. на беларускіх землях. У 1995 г. перад Вучонай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і літоўскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертацыю (“Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864-1917 гг.”). Аўтар двух манаграфій, прысвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасці “краёўцаў” на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзій, публікацый дакументаў у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Ліітвы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі (Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. (Вільня:ЕГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысвечанага гісторыя вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.

:
::
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Смалянчук Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-05-03
  • Рэдактар: Запольская Яна
  • Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
  • Катэгорыя: Радыёперадачы
  • Copyright: © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org