be
pdf

Народная Воля 75-76

Беларус Аляксандр Рыбак - нацыянальны герой Нарвегіі. Аляксандр Рыбак выйграў з вялікім адрывам, набраўшы рэкордныя 387 балаў. Папярэдні рэкорд - 292 бала - належаў пераможцам 2006 года, фінскай групе "Lordi”. Максімальныя 12 балаў Аляксандру Рыбаку аддалі Беларусь, Расія, іспанія, Германія, Швецыя, ісландыя, ізраіль, Латвія, Літва, Украіна, Польшча, Галандыя, Эстонія, Данія, Славенія і Венгрыя. Песня, з якой Рыбак атрымаў перамогу на конкурсе ў Маскве, па яго уласным прызнанні, была напісана выпадкова: упершыню закаханы музыкант пачаў наігрываць нявызначаную мелодыю, успамінаючы сваю каханую. Так нарадзілася знакамітая сёння на ўвесь свет "Fairytale". Для ўсёй краіны Рыбак сёння - нацыянальны герой. “У нас новая зорка!” - ушаноўваюць яго нарвежскія СМІ. Не адстаюць ад іх і беларускія газеты і тэлеканалы. 3 той толькі розніцай, што зваць Рыбака “наш” або “беларус” яны маюць вельмі сумніўнае права. Вядома, таленавіты музыкант нарадзіўся ў Беларусі і не забывае сваіх каранёў. Аднак выканаўца ўзяў у рукі скрыпку амаль тады ж, калі з'ехаў з Сінявокай, без адмысловай помпы быў абраны нарвежцамі на конкурс і не ўзгадваўся беларусамі, пакуль не стаў вядомым...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-05-19
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org