be
pdf

Наша Ніва 36/2005

першая беларуская газэта

Падвойны страх. Выбухі ў Віцебску стварылі паніку нацыянальнага маштабу. Паўмесяца таму ў мэтро давялося чуць, як жаночы голас з узмацняльнікаў заклікаў пасажыраў быць пільнымі і паведамляць міліцыі пра пакінутыя без нагляду рэчы. У мэтах прадухіленьня тэрактаў. «Якія тэракты ў мірнай Беларусі? — падумалася. — Наганяюць паніку на пустым месцы». Як выявілася, не на пустым. 14 верасьня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебску адбыўся выбух. Два мінакі былі параненыя. 22 верасьня — яшчэ адзін выбух, зноў у Віцебску, таксама ў цэнтры, на той самай вуліцы Леніна. Гэтым разам параненых — больш за тры дзясяткі. Шасьці асоба давялося рабіць тэрміновыя апэрацыі, каб выратаваць жыцьцё. Калі рэакцыяй людзей на першы выбух было збольшага зьдзіўленьне ды перапуд, дык на другі — амаль паніка. Зьявіліся чуткі пра тое, што насамрэч выбухнула не адна бомба, а некалькі, што колькасьць параненых нашмат большая, ёсьць забітыя. Пачаліся тэлефанаваньні ў міліцыю пра закладзеную выбухоўку. Гістэрыя дакацілася да сталіцы — увечары наступнага дня на рагу вуліцаў Залатая Горка і Казлова былі нацягнутыя міліцэйскія стужкі. Сапёры ў скафандрах асьцярожна аглядалі аглядалі вялікі чорны плястыкавы мех, які стаяў ля пешаходнага пераходу. Нараніцу мех валяўся там, дзе яго і адшукалі — з прарэхі ў плястыку вывалілася жоўтае лісьце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-09-30
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org