be
pdf

Еўрапейскія дэмакратыі

Штайнер Юрг

Кніга "Еўрапейскія дэмакратыі", напісаная еўрапейцам для амерыканскіх студэнтаў, узнікла ў выніку шматгадовага выкладання не толькі ў амерыканскіх, але і ў еўрапейскіх універсітэтах. Першае выданне канцэнтравала ўвагу на Заходняй Еўропе. Другое выданне рыхтавалася ў драматычныя месяцы краху камунізму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Цяпер, калі я рыхтую гэтае, трэцяе выданне, граніцы адкрыліся па.ўсёй Еўропе. Савет еўрапейскіх даследаванняў, які падае еўрапейскія навуковыя праграмы ў амерыканскіх універсітэтах, рэкамендуе, каб будучае вывучэнне Еўропы ахапіла не толькі Заходнюю, але і Ўсходнюю Еўропу, выкарыстоўваючы параўнальны падыход. Трэцяе выданне "Еўрапейскіх дэмакратыяў" прытрымліваецца гэтай рэкамендацыі. Першыя 12 раздзелаў складаюць Частку I i разглядаюць выключна Заходнюю Еўропу. Частка II складаецца з 13 — 18 раздзелаў. У раздзеле 13 апісваецца уздым і заняпад камунізму і звязаныя з гэтым падзеі ў Заходняй і Усходняй Еўропе. Раздзел 14 ахоплівае працэс дэмакратызацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля заняпаду камунізму. У гэтым раздзеле шмат спасылак на матэрыял, які разглядаўся ў раздзелах пра Заходнюю Еўропу. Напрыклад, маюцца спасылкі на партыі, што з'явіліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, і выбарчыя сістэмы, якія выкарыстоўваліся ў першых дэмакратычных выбарах. Раздзелы 15 —18 абымаюць пытанні, якія маюць дачыненне да ўсёй Еўропы, — нацыяналізм і этнічнасць, нямецкае пытанне, Еўрапейскі Саюз І магчымы новы парадак для Еўропы.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Фонд Сораса
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Чарнышова Ларыса
  • Перакладчык: Карпікаў Ігар
  • Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
  • Выдавецтва/ друкарня: TAA Лекцыя
  • Памеры: 348с.
  • ISBN: 985-6105-03-9
  • Катэгорыя: Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 1996 by Longman Publishers, USA; Беларускі Фонд Сораса - пераклад, выданне; ТАА Лекцыя - макет; І. Дзямкоўскага - вокладка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3104
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org