Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
новы нумар поўнасьцю »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Каб стварыць культурніцкі беларускі міт
Каб стварыць культурніцкі беларускі міт
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Радыё Рацыя, 10 сьнежня 2009 г.

"Гародня, Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае" - менавіта такую назву мела сустрэча прафесара гісторыі Алеся Краўцэвіча з жыхарамі горада над Нёманам. Зарганізаванае пры падтрымцы руха “За свабоду” мерапрыемства стала своеасаблівым працягам прэзентацыі зборніка “Рыцары і дойліды Гародні”, якая ўжо стала кніжным рарытэтам.

Што трэба зрабіць дзеля таго, каб стварыць культурніцкі беларускі міт, роля краіны ў Вялікім Княстве Літоўскім, гістарычныя страты і знаходкі, а таксама роля рэлігіі ў пытанні аб’яднання нацыі - гэтыя і шмат іншых тэмаў былі паднятыя ўдзельнікамі сустрэчы з прафесарам Алесем Краўцэвічам, які зазначыў Рацыі, што ўлічваючы не вельмі спрыяльныя рэаліі, беларусам як нацыі будзе вельмі складана вярнуць сваю гістарычную спадчыну, каб менавіта на яе падмурках будаваць еўрапейскую будучыню.

- Беларускі этнас моцна размываецца, эмігруе значная частка актыўнага насельніцтва - або на ўсход, у Расею, або на захад - пераважна ў Польшчу. Людзі, каторыя незадаволеныя сітуацыяй і маюць жаданне яе паправіць, папросту з’язджаюць. Па вялікаму рахунку, гэта адна з умоваў існавання таталітарнага рэжыма, так званы клапан, праз які выпускаецца пара. І толькі калі нам удасца памяняць сітуацыю і стварыць сапраўдную незалежную дзяржаву, тады ёсць шанец вярнуць і сапраўдную гісторыю, ёсць шанец годна жыць.

Як зазначыў Алесь Краўцэвіч, сённяшняя канцэпцыя вывучэння гісторыі ў навучальных установах таксама не спрыяе нацыянальнаму адраджэнню самасвядомасці нацыі - каланіяльная сістэма і прарасейскі погляд на мінулае спрыяюць страце самасвядомасці беларусаў, якія ў сілу шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў не ў стане асэнсаваць сваё месца ў гістарычнай прасторы.