![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Архівы Радзівілаў сусветнай каштоўнасцю Архівы Радзівілаў сусветнай каштоўнасцю Бібліятэкар Архівы бібліятэкі Радзівілаў афіцыйна прызнаныя сусветнай дакументальнай каштоўнасцю. У Мінску адбылося ўручэнне сертыфікатаў аб уключэнні старажытнай Нясвіжскай калекцыі кніг у рэгістр ЮНЕСКА “Памяць свету”. На гэтай важнай для культуры Беларусі падзеі прысутнічаў і наш кар. Цяпер у сусветным рэгістры ЮНЕСКА знаходзіцца 197 дакументаў, якія маюць сусветнае значэнне. Цяпер туды разам з архівам Лігі нацый, брытанскай Хартыяй вольнасці ды іншымі гістарычнымі дакументамі ўвайшоў і архіў князей Радзівілаў – старажытныя кнігі, найстарэйшыя з якіх датаваны яшчэ 14-м ст. Пра значнасць гэтай падзеі кажа намесніца дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Людміла Кірухіна. У Беларусі знаходзіцца толькі частка з усяго архіву Радзівілаў. Бібліятэка князёў расцярушана па ўсім свеце, таму наша краіна была толькі ініцыятарам па ўключэнню яе ў рэгістр ЮНЕСКА, але праект ажыццяўляўся пры падтрымцы яшчэ пяці краінаў, - кажа старшыня камісіі па справах ЮНЕСКА у Беларусі Уладзімір Шчасны. Беларускіянавукоўцы правялі вялізарную працу і па электронным ўпарадкаванні Нясвіжскага кнігазбарору, вынік гэтага – DVD пад назвай “Дакументальная спадчына Радзівілаў”. Кажа дырэктар беларускага цэнтру электронных дакументаў Вячаслаў Насевіч. Праект, звязаны з бібліятэкай Радзівілаў будзе працягнуты. Уладзімір Шчасны акрэсліў галоўную мэту на бліжэйшы час - аднавіць хаця бы ў электронным выглядзе бібліятэку цалкам і стварыць у самім Нясвіжы цэнтр дакументальнай спадчыны Радзівілаў, каб кожны ахвочы атрымаў магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй не толькі гэтага роду, але і ўсёй краіны. |
||