![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: Co nowego :: Каб усе сталі “будзьмакамі” Грамадская ініцыятыва “Будзьма беларусамі” адсвяткавала сваю першую гадавіну. Вечарына з гэтай нагоды прайшла ў рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з удзелам знакавых асобаў беларускай культуры. Некаторыя з іх жадалі кампаніі яшчэ 100 год, а іншыя – каб яна хутчэй страціла сваю актуальнасць. Святочная імпрэза з нагоды гадавіны кампаніі “Будзьма беларусамі” двойчы адкладалася – спачатку арганізатарам раптоўна адмовілі ў залі, потым імпрэзу перанеслі праз эпідэмію грыпа. Аднак увечары 7 снежня вялікі святочны канцэрт усё ж адбыўся з удзелам знакавых асобаў беларускай культуры. Адзін з гасцей – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. - Кампанія “Будзьма беларусамі” актуальнасці не страціць. Пакуль усе разам – то будзем беларусамі, а калі пачнуцца расколы, то знікнем, як было з іншымі. Гэта самая неабходнейшая з усіх кампаній, бо яна шырыць беларускае слова і беларускую культуру ды ідзе да людзей. А вось паплечнік і сябра Рыгора Барадуліна – паэт і музыка Алесь Камоцкі выказаў іншую думку. - Я за тое, каб гэта кампанія страціла актуальнасць, каб яна растапілася ў народзе і настолькі пашырылася, што кожны стане “будзьмаком”. І патрэба ў такой кампаніі проста адпадзе. Вечарына трывала больш за дзве гадзіны. Акрамя Алеся Камоцкага і Рыгора Барадуліна на ёй выступілі Лявон Вольскі сольна і з праектам “Крамбамбуля”, павесялілі публіку Зміцер Вайцюшкевіч і Анка Упала, гурт “Унія” ды шмат іншых творчых асобаў, якія штодня даводзяць актуальнасць слогану “Будзьма беларусамі”. |
||