![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: What’s New :: Дзе жылі лепшыя беларускія ваяры? Усё, што не ўвайшло ў кнігу “Рыцары і дойліды Гародні”. Гародня, Беларусь і Літва ў кантэксце Вялікага Княства. Асобы сярэднявечнай Гародні. Гарадзенцы на Грунвальдзе-1410 і гарадзенцы пра Грунвальд-2010. Тысяча гадоў Сапраўднай Літве – будзем размаўляць пра першых беларускіх рыцараў, першыя беларускія грошы і першыя беларускія кнігі. Выключна навуковая размова. Рэй будзе весці Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук, медыявіст. Чакаецца мультымедыйнае суправаджэнне новых гарадзенскіх адкрыццяў. Запрашаем, 10 снежня, чацвер, 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44. Уваход вольны! І, галоўнае, кожны ахвотны зможа атрымаць пісьмовае аўтарскае прысвячэнне на старонках кнігі “Рыцары і дойліды Гародні”. Пачатак імпрэзы: 18.30, чацвер, 10 снежня па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (Таварыства Беларускай Школы). Пра ўсё, дзе варта быць у Гродна на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com, www.milinkevich.org |
||