Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Kliknij, aby powiększyć...
трэба ведаць »»»

KAMUNIKAT.org :: Co nowego :: Да 70 годдзя Другой сусветнай
Да 70 годдзя Другой сусветнай
Бібліятэкар
Kliknij, aby powiększyć...

Вацлаў Галімскі, Гародня, Радыё Рацыя, 20 лістапада 2009 г.

Тэма верасьня 1939 году і падзелу Другой Рэчы Паспалітай паміж бальшавіцкім Савецкім Саюзам і фашыстоўскай Нямеччынай не сыходзіць са старонак як праўладных выданняў, так і незалежных. У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзентацыя новага нумару часопіса “АРХЭ”, прысвечанага якраз гэтай тэматыцы, бо большасць аўтараў часопіса – гэта гарадзенскія гісторыкі.

На прэзентацыю ў Гародню завітаў галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў ды вядомы літаратуразнавец, гісторык і грамадскі дзеяч Анатоль Сідарэвіч:

- На жаль, артыкулы ў сучаснай 6-томнай энцыклапедыі “Гісторыя Беларусі” мала чым адрозніваюцца ад артыкулаў савецкіх газэтаў 1939-40-гадоў адносна тэмы верасня 1939 году. Кампанія верасня 1939 году выявіла поўную непадрыхтаванасць Чырвонай Арміі да наступальных аперацый, што пасьля пацвердзіла і савецка-фінская вайна. Калі б у Польшчы ў Заходняй Беларусі былі нармалёвыя войскі, якія кінулі на Захад, дык невядома чым бы гэта ўсё закончылася… Чаму не раскрываюць для гісторыкаў усе архівы на гэту тэму? Ды я ўжо пісаў пра гэта! Таму што зараз Беларуссю кіруюць духоўныя нашчадкі Мяснікянаў і Кнорыных! І яны не зацікаўленыя ў гэтым…

Прэзентацыя новага нумару часопісу АРХЭ, Гародня, 19.11.2009
[1] Kliknij, aby powiększyć...[2] Kliknij, aby powiększyć...[3] Kliknij, aby powiększyć...

- Калі інтэлектуальныя эліты не будуць абмяркоўваюць гэтае пытанне, дык немагчымае цалкавітае паразуменне паміж Беларуссю і Польшчай. Былі спробы дыскусіі, якія выявілі, што беларускае грамадзтва пакуль не падрыхтаванае да праўдзівага ўспрыняцця гэтай тэмы, - гаворыць Валер Булгакаў. – Бо пераважалі эмацыйныя штампы і аргументы камуністычныя, нацыяналістычныя ды іншыя. І вось выданне гэтага нумару – спроба закласці падмурак для усебаковага аналізу гэтай праблемы…

Па словах арганізатара імпрэзы, сябры Гарадзенскага Руху за Свабоду Эдварда Дмухоўскага, давядзецца яшчэ неаднойчы звяртацца да тэмы верасня 1939 году. На жаль сучасныя ўлады Беларусі не зацікаўленыя ў прадастаўленні айчынным гісторыкам усіх архіўных дакументаў па гэтай тэме.