Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.
У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).
Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.
Аўтар больш за 40 артыкулаў і 2 кніг.
Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)
Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына



