![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Пра слынны род Нямцэвічаў кнігу напісаў фізік-эксперыментатар Вечарам 3 сакавіка ў актавай зале Берасцейскай абласной бібліятэкі імя М. Горкага была прэзентавана кніга Анатоля Гладышчука “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі”. Акрамя сапраўдных гісторый прэзентацыя кнігі сабрала і сапраўдны аншлаг, якога, па прызнанню працаўнікоў установы, бібліятэка не бачыла даўно. Цікавасць выклікаў і той факт, што пра слынны род Нямцэвічаў і яго галоўнага прадстаўніка Юліана Урсын Нямцэвіча напісаў не гісторык і літаратар, а прафесар, фізік-эксперыментатар Анатоль Гладышчук, які працуе ў Берасцейкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Чаму ў Анатоля Антонавіча ўзнікла ідэя прысвяціць сябе вывучэнню рода Нямцэвічаў расказвае сам аўтар: - Першае, што я б хацеў сказаць, гэта падзякаваць вялікай колькасці людзей, якія і сёння прыйшлі сюды, за дапамогу ў працы над кнігай. Гэтая кніга не аднаго аўтара, адзін ён абазначаны, бо кагосьці трэба "піхаць нагой, біць" за нешта і т.д. Бо калі будзе шмат аўтараў, то не вядома, каго выбіраць. Але кніга - гэта калектыўная праца. Працуючы над кнігай, я ўстанавіў шмат незвычайных кантактаў, у першую чаргу з бібліятэкай. Тут я госцем быў вельмі рэдкім, а цяпер вельмі часты. Вочы гэтай кнізе адкрыла менавіта бібліятэка. Гэта вельмі цудоўна, таму што з гэтай залы ўсё пачыналася. У 2002 годзе тут сабраліся Нямцэвічы, тут была канферэнцыя. Ніякіх кніг тады ў маёй галаве не было і блізка. Так здарылася, што я пазнаёміўся з Нямцэвічамі. Нейкі адбітак зрабіла і тое, што ў гэты час я ўжо жыў у Скоках. Таму безумоўна Скокі, Нямцэвічы і тое, што я там бачыў, і палац, які быў не ўладкаваны ў той час - гэта ўсё склалася… Калі я пачаў кантактаваць з Нямцэвічамі вельмі блізка, то пабачыў вялікую зацікаўленасць да той зямлі, дзе жылі іх продкі. Я памятаю, калі я папрасіў шаноўнага Вітальда Урсын Нямцэвіча пабачыць успаміны, якія пісаў Юліан. Ён кажа: "У мяне няма гэтай кніжкі, таму што я іх усе раздаў". Ён пачаў хадзіць у бібліятэку і для мяне капіраваць гэтыя главы… Я вельмі доўга думаў, як зрабіць гэтую кнігу. Хацелася, каб Нямцэвічы "вярнуліся на гэтую зямлю", разабрацца з гэтым родам. Вось тут як раз дапамагла фізіка, таму што кожны з нас мае адукацыю, але тыях хто вучыцца фізіцы, вучаць даследаванню агульнаму, не толькі ў фізіцы. Гэта даследаванні, якія можна праводзіць у любых галінах і вось гэта дапамагло вельмі моцна. Значную фінансавую дапамогу ў выданні кнігі аказаў аблвыканкам. На прэзентацыі яго прадстаўляў сакратар кардынацыйнай рады па захаванню матэрыяльнай і духоўнай спадчыны пры Берасцейскім аблвыканкаме Леанід Несцярчук, які пазнаёміў прысутных з планамі па рэстаўрацыі радавога маёнтка Нямцэвічаў у Скоках: - У 2002 годзе Скокаўскі палац быў уключаны ў лік васьмі прыярытэтных аб'ектаў для першачарговай рэстаўрацыі… Што ж мы з ім думаем рабіць? Нічога іншага мы не можам там рабіць, таму што фінансуецца палац пад літаратурна-гістарычны музей… Таму я прызываю ўсіх літаратараў, навукоўцаў - давайце збіраць матэрыялы. Мы ўжо засвоілі там каля 1 млн даляраў. Не так там усё проста даецца. Фінансава гэта затратны, складаны аб'ект. Там усё: "внутрянка", знешні фасад будынка перацярпяваюць карэнныя змяненні. Я прызываю ўсіх дапамагчы нам намаляваць салідную канцэпцыю гэтага палаца. |
||