Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

Націснуць, каб павялічыць...

Пра нас

Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org?

Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org!

Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства.

Каб Вам, шаноўныя наведнікі, было прасьцей адшукаць патрэбную пазыцыю, ды не губляць час на гартаньне старонак, у меню „Бібліятэка” (зь левага боку сайту) ёсьць адмысловая кнопка „Пошук/Каталёг”. Праз яе можна свабодна ўвайсьці ў каталёг сайту. Упісаўшы ў рубрыку „шукаць” прозвішча аўтара або загаловак кнігі, праверце ці насамрэч шукаеце паводле аўтара ці загалоўка, зазначце які менавіта варыянт хочаце знайсьці, калі лічбавы – то ў рубрыцы „дзе” пазначце „КАМUNIKAT”, калі ж цікавіць вас папяровы варыянт то пазначце „BТH” і дайце каманду пошуку.

Для аматараў пэрыядычнага друку стварылі мы адмысловую катэгорыю „Пэрыёдыка” (кнопка ў меню), там сабраны газеты ды часопісы, дарэчы, шукаць іх можна таксама праз агульны „Пошук/Каталёг”.

Ёсьць яшчэ адна навінка – аўтарскія старонкі “Беларускія аўтары” (колькасьць іх пастаянна ўзрастае), тут не толькі знойдзеце інфармацыю пра аўтараў кніг зь Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, але ўбачыце і поўны каталог іх выданняў, нават калі гэта толькі артыкул у зборніку, ці публікацыя ў часопісе.

Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі kamunikat.org, як кожная сапраўдная бібліятэка, не абмяжоўвае сваіх магчымасьцяў і працягвае разьвівацца. Зьяўляюцца новыя выданьні, дапаўняюцца існуючыя. Мы стараемся зрабіць яе больш багатай і даступнай, каб кожны, хто завітае да нас, мог знайсьці тое, чаго шукае. Гэта бібліятэка для Вас, Шаноўныя Чытачы.

Дзякуем, што Вы час ад часу бываеце ў нас у гасьцях. Заходзьце часьцей, будзем рады.

На галоўную...