|
|
|
![]() новы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Пра Kamunikat.org у перадачы "Культурнае бязмежжа" Пра Kamunikat.org у перадачы "Культурнае бязмежжа" Бібліятэкар ![]() У перадачы "Культурнае бязмежжа" Радыё Рацыя зь Яраславам Іванюком размаўляла Натальля Герасімюк Бывае, што адны і тыя ж людзі з’яўляюцца чытачамі ўсіх бібліятэк нараз. … Ёсць яшчэ адна бібліятэка – КАМУНІКАТ. Бібліятэка бясплатная, не трэба плаціць, не трэба ісці, не трэба траціць час на тое, каб да яе дайсці. Можна адкрыць, але ёсць пэўная складанасць, бо з манітора, з экрана чытаць складаней, чым з папяровай кнігі. Магчыма, ёсць людзі, якія добра чытаюць з манітора, але мне лёгш чытаць папяровыя кніжкі. Але калі цікавяць мяне навінкі літаратурныя ці культурныя, публіцыстыка. Вельмі шмат там публіцыстыкі – і сучаснай і ранейшай. Шмат навуковых публікацыяў. Гэта добрая справа. Добрая справа асабліва для таго, хто шукае ведаў – для студэнтаў, для навукоўцаў і для простага аматара літаратуры. Калі нават складанасці з чытаннем з экрана, то прынамсі гэта інфармацыя, што і дзе з’явілася, дзе шукаць, што варта купіць, або пазычыць у традыцыйнай бібліятэцы, вельмі карысная. Вельмі добрая справа такая інтэрнэт-бібліятэка. Была тут згадка пра беларускую інтэрнэт – бібліятэку Камунікат, бібліятэку, якую, насамрэч кожны мае ў хаце, дастаткова ўключыць кампутар. Пра яе пачаткі і пра тое, чаго можам чакаць у будучыні распытвала ў заснавальніка – Яраслава Іванюка. - Пачаткі беларускай інтэрнэт-бібліятэкі КАМУНІКАТ – гэта 2000 год. Вырашыў зрабіць такую невялічкую старонку ў інтэрнэце, прысвечаную бюлетэню Беларускай Рэдакцыі Польскага Радыё для замежжа, Радыё Палонія, дзе некалькі гадоў працаваў, пазней рэдагаваў гэты ж бюлетэнь, які выходзіў у папяровым выглядзе, і вырашыў пераліць змест гэтага бюлетэню ў інтэрнэт (...) Перадача поўнасьцю - слухайце ў файлі mp3. |
||