Націснуць, каб павялічыць...
новы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Зьміцер Вайцюшкевіч у Гародні
Зьміцер Вайцюшкевіч у Гародні
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

фота Ядзі Адамчык, www.todar.net


"Уступная песенька Гаспадара" з праграмы "Цацачная крама"

17 кастрычніка ў Гародні адбудзецца творчая сустрэча са Зьміцерам Вайцюшкевічам. Сустрэча са сьпеваком пройдзе ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”. Запрашаем!

На сустрэчы можна будзе таксама пазнаёміцца з новымі музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зьміцера Вайцюшкевіча, кампанія “Будзьма!”, абяцаюць таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі.

Падрабязьней пра агульнабеларускую кампанію “Будзьма!” на www.budzma.org

Пачатак імпрэзы: пятніца, 17 кастрычніка, 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Увага! Колькасьць месцаў будзе павялічана.

Уваход вольны.

Запрашаем!

Даведка: Зьміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra. Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Падрабязьней пра Зьміцера Вайцюшкевіча на www.todar.net