![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: TLUSTA LUSTA пераможцай Басовішча TLUSTA LUSTA пераможцай Басовішча Бібліятэкар ![]() Сёлетні ўжо XIX па ліку фестываль быў адметны шэрагам неспадзевак. Так, падчас першых выступаў, многіх прывяла ў разгубленнасць невялікая колькосць гледачоў. Аднак на тое былі аб’ектыўныя прычыны – якраз у гэтыя дні ў Польшчы і Германіі адбываўся шэраг канцэртаў зорак сусветнага року, куды і накіраваліся нашыя шматлікія рок-фаны. Яшчэ адной неспадзеўкай стала тое, што перад сцэнай амаль не было бел-чырвона-белых сцягоў. Аднак, калі час пайшоў за дзевяць, усё стала на свае месцы: колькасць гасцей наблізілася да звычайнай, а пад час выступу “Троіцы” адзін за адным пачалі ўзнімацца нацыянальныя беларускія сцягі. А вось нечаканасцю, якая, на маю думку, не мае ўцямнага тлумачэння, стаў выканаўца, які першым выйшаў на сцэну сёлетнега Басовішча - гурт “Крама”. У выніку такога рашэння арганізатараў гурт, які мог бы ўпрыгожыць заканчэнне першага дня фестывалю мусіў выступаць перад некалькімі сотнямі гледачоў. Што ж да канкурсантаў, то ў музычным плане сёлета дамінаваў цяжкі хард-энд-хэві, і досыць песімістычны светапогляд. Адзіным з беларускіх выканаўцаў, які музычна вылучыўся з цяжкарокавага асяродку канкурсантаў быў гурт “SPITA/\Ь F”. Праўда, неўзабаве, пэўную хвалю аптымізму прыўнёс украінскі “І друг мой грузавік”. Што ж да лідэраў рок-сцэны, то па-сапраўднаму парадавалі і ўзрушылі публіку выступы этна-трыа “Троіца” і праекта Pomidor/OFF. Другі дзень Басовішча адкрыла магілёўская “Заточка”, якая, найперш запомнілася, дзякуючы свайму “пляжнаму” выгляду. Следам на сцэну выйшлі торуньскі “Gate”, менскі “Rahis”, “Schody” з Міхалова, менскі “Sок” ды “Rima” з Гарадка. А найбольш яркім і запамінальным выступам у гэты дзень стаў выхад надзвычай папулярнага тут гурта “Neuro Dubel”. Гэтаму выступу папярэднічала абвяшчэнне пераможцаў конкурснай праграмы “Басовішча-2008”. Першае месца сёлета дасталося гурту TLUSTA LUSTA з Гародні, які атрымаў права бясплатнага запісу свайго альбома ў студыі Беластоцкага радыё. На другім - SPITA/\Ь F з Менску. Трэцім названы магілёўскі гурт “Глюкі”. Такое рашэнне стала для многіх нечаканасцю. Тым не менш, менавіта гэтыя гурты ўвойдуць у якасці пераможцаў ў летапіс “Басовішча-2008”. Уладзімір Давыдоўскі, Радыё Рацыя У гэтым годзе ўпершыню Фэстываль музыкі маладой Беларусі Басовішча праходзіў пад патранатам Kamunikat.org! |
||