Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Юбілей "Белавежы"
Белавежы 50 гадоў
Бібліятэкар

"Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, якая пражывае кампактна на сваёй тэрыторыі, не магла не мець сваіх пісьменнікаў", - лічыць Ян Чыквін, старшыня літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, якому сёлета спаўняецца 50 гадоў.

Юбілей “Белавежы” адзначаць літаратурна-навуковай канферэнцыяй, якая пачынаецца 28 чэрвеня.

- 50 гадоў - гэта спелы чалавечы ўзрост, але не “абазначае спеласці беларускай літаратуры ў Польшчы - яна яшчэ надта маладая” - лічыць Ян Чыквін. - Усе мы вельмі маладыя, а нашая літаратура тым болей, вельмі маладая. Хоць калі глядзець з іншай перспектывы, а такая ствараецца агульным беларускім кантэкстам, то нам ужо - 1000 гадоў.

Пяцідзесяцігадовая “Белавежа” была заснаваная групай маладых літаратараў 8 чэрвеня 1958 года. У склад гэтай групы ўвайшоў паэт родам з Дубіч Царкоўных Ян Чыквін, які ўспамінае выпуск першай беларускай кніжккі ў Польшчы, выдадзенай год пасьля заснавання аб'яднання - зборніку паэзі пад загалоўкам “Рунь”.

- Валкавыцкі, які рэдагаваў гэтую першую кніжку, напэўна, не спадзяваўся, што будзе такі плён, што закаласуецца жыта... Няхай ураджай не такі ўжо вялікі, як у вялікіх нацыянальных літаратурах, але, тым не менш, удалося дасягнуць вельмі шмат.

Зазначым, што сёлета сябры “Белавежы” таксама персанальна адзначаюць круглыя юбілеі. Георгій Ваўкавыцкі - васьмідзесяцігоддзе, Віктар Стахвюк - шасцідзесяцігоддзе ды Міра Лукша, так як “Белавежа”, адзначыць пяцідзесяцігоддзе.

І менавіта з гэтай нагоды аўтарская сустрэча Міры Лукшы з пісьменнікамі і прыхільнікамі яе творчасці запланаваная на восень гэтага года.

Сябры “Белавежы” плён дзейнасці на літаратурнай ніве - 50 гадоў аб'яднання - адзначаць навуковай канферэнцыяй, прысвечанай творчасці беларускіх пісьменнікаў Польшчы. У канферэнцыі прымуць удзел запрошаныя госці з Беларусі ды Польшчы. Канферэнцыя пачынаецца ў суботу, 28 чэрвеня, а 9.30 ва ўніверсітэцкім корпусе па вуліцы Пляц Універсітэцкі, 1. Арганізатары мерапрыемства не ў стане запрасіць усіх былых членаў аб’яднання, паколькі некаторыя спынілі сваю творчую дзейнасць, абарваліся сувязі са шматлікімі сябрамі, але, як сказаў Ян Чыквін, запрашаюцца ўсе, хто жадае адзначыць юбілей.

Двухдзённая навукова-літаратурная канферэнцыя не завяршае святкавання круглага юбілея літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Прафесар Ян Чыквін абвесціў, што ўвесь 2008 год з’яўляецца юбілейным, а нагодаў для сустрэчаў творчых людзей было, ды будзе даволі шмат.

Крыніца: Радыё Рацыя

Канфэрэнцыя праходзіць пад патранатам Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат ды Беларускага Радыё Рацыя

Кнігі Беларускага Літаратурнага Аб’яднання Белавежа на сайце Камунікат.org гладзіце тут.