Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Туронак, Мадэрная гісторыя Беларусі
Націснуць, каб павялічыць...
Мадэрная гісторыя Беларусі
Туронак Юры

Я ніколі ня жыў у Беларусі, толькі зрэдку, у летні час, наведваў бацькавых сваякоў на Браслаўшчыне і матчыных на Беласточчыне. З гэтай прычыны, па сутнасьці, ніколі ня меў магчымасьці канфрантаваць ідэалізаванае хатняе нацыянальна–арыентаванае выхаваньне зь беларускімі рэаліямі — у даваенныя дзіцячыя гады на гэта было зарана, а пазьней — амаль немагчыма. У гэтых адносінах нічога не давалі літоўскія і польскія школы, няшмат скарыстаў і з бацькавай бібліятэкі, якая згарэла падчас ваенных дзеяньняў у ліпені 1944 г. Усё ж ніколі не пакідала мяне жаданьне пазнаць мінуўшчыну і сучаснасьць Беларусі — сапраўднай радзімы маіх бацькоў, якая мне была ўжо толькі ўяўнай бацькаўшчынай.

У 1952 г. скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве, атрымаў дыплём магістра эканамічных навук і пачаў працаваць малодшым асыстэнтам на катэдры эканамічнай геаграфіі гэтай школы. Акрамя дыдактычных заняткаў, неабходна было акрэсьліць напрамак дасьледчыцкіх зацікаўленьняў і тэму будучай доктарскай дысэртацыі. З такой мэтай і згодна з профілем школы я заняўся вывучэньнем становішча сельскай гаспадаркі ў міжваенны пэрыяд ува ўсходняй і заходняй частках падзеленай Беларусі. Кожную вольную хвіліну працаваў у варшаўскіх бібліятэках, у якіх аказалася неспадзявана шмат афіцыйных савецкіх і польскіх публікацыяў па гэтым пытаньні. На іх падставе апрацаваў падрабязны статыстычны аналіз разьвіцьця сельскагаспадарчай вытворчасьці, параўноўваючы абедзьве часткі краіны, між іншым, паказаў яе рэгрэс у БССР як вынік праведзенай гвалтоўнай калектывізацыі. (Ю. Туронак, Прадмова)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Зьмест
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Прадмова
Спампаваць гэты мэдыя-файл... V. За кардонам: Перад Варшаўскім зьездам Беларускага грамадзка–культурнага таварыства -- Да пасьпяховага ажыцьцяўленьня нашых мэт -- За правільны шлях -- Першы год працы -- Гэта толькі пачатак -- З дапамогай сяброў -- Пара задумацца над тэатрам -- Памяці Аляксандра Валкавыцкага (да 25–годзьдзя трагічнай сьмерці) -- Нарыс разьвіцьця школьніцтва на Беласточчыне (1773—1939)
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Прынцып дабравольнасьці і яго дзеяньне -- Другая бацькаўшчына Забэйды -- Беласточчына на варштаце дасьледчыкаў -- Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны пэрыяд
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944)
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Вечар паэзіі Надзеі Артымовіч -- Габілітацыя др. Э. Смулковай -- Вывучаюцца літаратурныя сувязі -- Забытая ліра Веры Мурашкі -- Пэйзажы Надзеі Артымовіч -- М. Арол — нашаніўскі пясьняр Беласточчыны -- Школа на Сьвентаерскай вуліцы -- Жыцьцё для асяродзьдзя -- Пра Гальляша Леўчыка -- Капрызная "Кудзельніца" -- Невядомы нашанівец Янук Д. -- Адзін народ, адна дзяржава -- Віленшчына — вяртаньне да традыцыі -- Непакорная Вера
Спампаваць гэты мэдыя-файл... V. Маргіналіі: Народная гаспадарка Савецкай Беларусі -- Працяг слаўных традыцый -- "Зроблена ў Польшчы" -- Гісторыя, невыгодная для ўсіх -- Праблема ўсходняй Беласточчыны -- Дзяржава павінна трымаць курс -- Дасьледчык акупацыі
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Камэнтары -- Іменны паказьнік
Катэгорыя: Гісторыя
Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Булгакаў Валер
Выдавец: Інстытут Беларусістыкі
ISBN: 978-80-86961-13-2
Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі»
Дата запісу: 2008-06-24
Дата абнаўленьня: 2008-06-24